19.02.2018/№8

image

Сёлета да Дня роднай мовы запланаваны шэраг мерапрыемстваў.

Міжнародны дзень роднай мовы – штогадовае свята, заснаванае ў 2000 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА (адзначаецца 21 лютага). Яго галоўная мэта – захаванне моўнай і культурнай шматстайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Сёлета да Дня роднай мовы запланаваны шэраг мерапрыемстваў. Так, 19 лютага ў Інстытуце мовазнаўства прайшоў навукова-практычны семінар «Сусветная мовазнаўчая славістычная бібліяграфія ў інтэрнэце: прынцыпы функцыянавання і практычнае выкарыстанне ў навуковай дзейнасці». Ён прысвечаны аднаму з найважнейшых складнікаў і інструментаў работы вучоных – навуковай інфармацыі. Для ўсіх даследчыкаў славянскіх моў такім інструментам з’яўляецца «Сусветная мовазнаўчая славістычная бібліяграфія», якая ствараецца міжнароднай супольнасцю славістаў.

Таксама Савет маладых вучоных Інстытута правёў забаўляльна-адука­цыйнае мерапрыемства «Мова-Quiz» для маладых вучоных НАН Беларусі. Удзельнікі гульні-вікта­рыны змаглі прадэманстраваць свае творчыя здоль­насці, логіку, веданне беларускай мовы, а таксама фактаў з гісторыі, культуры і беларускай літаратуры.

Адбылася прэс-канферэнцыя «Беларуская мова як асноўны фактар захавання нацыі і незалежнасці краіны», у якой прынялі ўдзел першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі акадэмік Аляксандр Лукашанец, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Капылоў ды інш.

https://dorolasder.xyz/moskovskaya-oblast-lobnya-zakladki-mef-fen-geroin-kokain-gashish-shishki-boshki-mdma-ekstazi-metadon.html 20 лютага ў 10.00 у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа пройдзе сустрэча вучоных-мовазнаўцаў з вучнямі гімназіі №23 горада Мінска з беларускай мовай навучання. Падчас яе будзе праведзена прэзентацыя кнігі «Гісторыя беларускага пісь­менства». У 14.00 у Інстытуце мовазнаўства адбудзецца пасяджэнне круглага стала «Беларуская мова і бізнес». На сустрэчу запрошаны прадстаўнікі беларускіх фірм, кампаній, рэкламных агенцтваў, банкаў, Міністэрства гандлю і антыманапольнага рэгулявання і інш. Плануецца абмеркаваць шырокае кола пытан­няў: нацыянальная мова як важны фактар дзейнасці рэкламнай кампаніі; тэрміналагічная база рэкламы; бізнес і моўная палітыка; бізнес і нацыянальнае кнігавыданне; бізнес і лінгва-адукацыйныя паслугі.

21 лютага ў Інстытуце мовазнаўства адбудзецца Міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларуская мова ў сферы sacrum: гісторыя і сучаснасць». Праблемнае поле канферэнцыі: богаслужбовая практыка, асвета і пісьменства як фактары станаўлення і развіцця еўрапейскіх нацыянальных моў; функцыянаванне беларускай мовы ў рэлігійнай сферы жыцця сучаснага грамадства і ў літургічнай прасторы; гісторыя ўжывання беларускай мовы ў рэлігійнай кніжнасці і практыцы богаслужэння. У 14.00 у Інстытуце мовазнаўства пройдзе прэзентацыя юбілейнага выдання «Псалтыра» ў перакладзе на сучасную беларускую літаратурную мову, падрыхтаванага трыма вядомымі ў краіне навукоўцамі – прафесарам Мікалаем Прыгодзічам, магістрам тэалогіі Уладзіславам Завальнюком і настаўнікам-беларусаведам Валянцінай Раманцэвіч. У 14.30 пачне работу круглы стол «На якой мове звяртацца да Бога», прысвечаны праблемам ужывання рэлігійнай тэрміналогіі.

22 лютага ў 18.30 Інстытут мовазнаўства сумесна з Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа праводзяць імпрэзу «Па старонках «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы». Запланаваны выступленні аўтараў слоўніка, чытанні тэкстаў на старабеларускай мове, выступленне дуэта «ČARKA».

Газета «Звязда» правядзе круглы стол «Ужыванне беларускай мовы ў розных сферах: культура і пісьменнасць». А ў Музеі І з’езда РСДРП адбудзецца пасяджэнне навукова-асветніцкіх курсаў на тэму «Размоўная лексіка ў сучаснай беларускай мове».

Па інфармацыі Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі